Іван Емяльянавіч Лакін
Іван Емяльянавіч Лакін (1900, в. Хальч, Гомельскі павет, Расійская імперыя — 16 сакавіка 1978) — беларускі педагог і дзяржаўны дзеяч, кандыдат педагагічных навук. БіяграфіяНарадзіўся ў 1900 годзе ў сялянскай сям’і. Пасля сканчэння двухкласнай вучылішча ў 1915 годзе паступіў у Гомельскую настаўніцкую семінарыю, якую скончыў у 1919 годзе. У шэрагах чырвонай арміі з 1919 года. У 1925 годзе скончыў сацыяльна-гістарычнае аддзяленне БДУ. У 1925—1932 гадах працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы, працаваў у Наркаме асветы БССР. У 1935 годзе скончыў аспірантуру Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. У 1935 годзе абараніў дысертацыю і стаў дацэнтам кафедры педагогікі Мінскага педінстытута. Два гады працаваў намеснікам дырэктара і загадчыкам кафедры педагогікі Аршанскага настаўніцкага інстытута. У 1937 годзе накіраваны ў Гомельскі педагагічны інстытут, дзе працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры педагогікі. У 1939 годзе прызначаны намеснікам дырэктара па навучальнай і навуковай працы інстытута. У гады Вялікай айчыннай вайны займаўся эвакуацыяй маёмасці Гомельскага педінстытута ў горад Амутнінск Кіраўскай вобласці. Пасля вайны працаваў начальнікам праўлення ВНУ і педвучылішчаў Міністэрства асветы БССР. У 1952—1953 гады кіраваў НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР. З 1953 па 1970 год займаў пасаду рэктара Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага, працу сумяшчаў з педагагічнай і грамадскай дзейнасцю. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia