Фрол Парфіравіч Шмыгаў
Фрол Парфіравіч Шмыгаў (29 жніўня, 1913, в. Петухі, Томская губерня, Расійская імперыя[1] — 15 кастрычніка 1993, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі савецкі гісторык, дыпламат, кандыдат гістарычных навук, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, рэктар двух ВНУ БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па замежных справах. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 года, на якой быў прыняты Статут ААН[2]. Біяграфія![]() Фрол Парфіравіч Шмыгаў нарадзіўся 29 жніўня 1913 года[2] (16 жніўня 1913 па старым стылі) у сялянскай сям’і ў вёсцы Петухі, Томская губерня, Расійская імперыя (цяпер Ключэўскі раён, Алтайскі край, Расія) [3]. У 1935 годзе Фрол Шмыгаў скончыў Пермскі педагагічны інстытут (цяпер Пермскі дзяржаўны педагагічны універсітэт). З 1938 года — выкладчык кафедры Пермскага педінстытута. З 1941 — загадчык кафедры і член КПСС. З 1944 года Фрол Шмыгаў працаваў загадчыкам аддзела Міністэрства замежных спраў БССР. У 1945 быў у складзе дэлегацыі БССР, якая прымала ўдзел у Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 года. У 1949 з-за абвастрэння адносін з міністрам замежных спраў Кісялёвым сышоў з Міністэрства і працягнуў кар’еру ў сферы вышэйшай адукацыі[1][4]. З 1949 па 1952 гады Фрол Шмыгаў працаваў намеснікам дырэктара і загадчыкам кафедры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). З 1952 — прарэктар БДУ, у 1956 — загадчык кафедры БДУ. З 1957 — дэкан гістарычнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (верагодна па сумяшчальніцтву). З 1961 па 1970 — рэктар Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1970 — рэктар Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт)[4][5][6]. Фрол Шмыгаў памёр 15 кастрычніка 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Сан-Францыская канферэнцыяЗ 25 красавіка па 26 чэрвеня 1945 года ў Сан-Францыска праходзіла міжнародная канферэнцыя з удзелам 50 дзяржаў, на якой быў падпісаны Статут ААН, які ўступіў у дзеянне 24 кастрычніка 1945 года. З боку БССР на канферэнцыю была адпраўлена дэлегацыя, у якую ўваходзілі наркам замежных спраў Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (кіраўнік дэлегацыі), А. Жебрак, У. Перцаў, Г. Байдакоў, Ф. Шмыгаў, М. Лынькоў і В. Фармашаў[7] (паводле іншай крыніцы, Фрол Шмыгаў быў генеральным сакратаром дэлегацыі БССР). Фрол Шмыгаў быў адным з тых, хто паставіў свой подпіс пры прыняцці Статута ААН. Яшчэ раней, ў 1944 годзе праходзіла Канферэнцыя ў Думбартан-Окс, на якой былі выпрацаваны асноўныя палажэнні для будучага Статута ААН. Фрол Шмыгаў некалькі месяцаў, са жніўня па кастрычнік 1944 года, правёў у амерыканскім горадзе Думбартан-Окс, вывяраючы тэксты будучага статута. Гэта была карпатлівая праца, так як былі варыянты тэксту на розных мовах. Нельга было дапусціць рознагалоссяў і розначытанняў [8] . Сучаснікі пра Фрола ШмыгаваПётр Садоўскі беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат, напісаў пра Шмыгава ў сваёй аўтабіяграфіі[9]:
Дзмітрый Быкаў расійскі пісьменнік, паэт і публіцыст, літаратурны крытык, радыё- і тэлевядучы, журналіст, напісаў аб Шмыгаве в часопісе «Собеседник»[10]:
Сям’я і дзеціЖонка Фрола Шмыгава — Антаніна Апанасаўна. У сям’і быў сын Ігар і дачка Ірына. Першая жонка Фрала Шмыгава — Лізавета Мікалаеўна. У іх у сям’і было двое дзяцей: Георгій Шмыгаў і дачка Наталля. Нашчадкі Шмыгава пайшлі па слядах бацькі, стаўшы патомнымі дыпламатамі. Ігар Шмыгаў працаваў на пасадзе саветніка, часовага паверанага ў справах у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ЗША, саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве[11]. Георгій Шмыгаў знаходзіўся ў ЗША з дыпламатычнай місіяй, а таксама працаваў у Маскве. Унук Антон Ігаравіч Шмыгаў працаваў першым сакратаром аддзела АБСЕ і Савета Еўропы ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, першым сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia