Леанід Ніканоравіч Ціханаў
Леанід Ніканоравіч Ціханаў (19 лютага 1938[1], Алонецкі раён, Карэльская АССР — 5 кастрычніка 2021) — беларускі педагог, гісторык, дзяржаўны дзеяч. Замежны член Расійскай акадэміі адукацьіі (2001). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1997). Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1989). БіяграфіяНарадзіўся 19 лютага 1938 года ў в. Малы Алонец Алонецкага раёна Карэльскай АССР (РСФСР). Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). 3 1964 года — на камсамольскай і партыйнай рабоце. 3 1978 года — прарэктар Мінскага інстытытута замежных моў. З 1989 года — прарэктар, з 1993 года па 2003 год — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. 3 1999 года — прэзідэнт Беларускай акадэміі адукацыі. Даследаваў развіццё і станаўленне беларускай педагагічнай навукі, праблемы ўдасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі, абагульняе вопыт работы па маральным выхаванні моладзі. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па Нацыянальнай бяспецы і міжнародных справах (1996—2000). Памёр 5 кастрычніка 2021 года[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia