Іван Емяльянавіч Новаш
Іван Емяльянавіч Новаш (1891 — ?) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1938), дацэнт (1946). Заслужаны ўрач БССР (1949)[1]. БіяграфіяЗакончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927). Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам туберкулёзнага дыспансера, інспектарам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, ардынатарам тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, асістэнтам кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута[1]. У гады вайны — тэрапеўт медыка-санітарнага батальёна, начальнік тэрапеўтычных аддзяленняў палявога перасоўнага шпіталя, эвакашпіталя[1]. З 1946 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб і кафедры шпітальнай тэрапіі[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia