Іван Мікалаевіч Хлюсцін
Іван Мікалаевіч Хлюсцін (руск.: Иван Николаевич Хлюстин; 10 жніўня 1862, Масква — 21 лістапада 1941, Ніца) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. БіяграфіяСкончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча (1878). У 1878—1903 у Вялікім тэатры ў Маскве (з 1886 вядучы танцоўшчык, з 1898 балетмайстар), адначасова з 1889 года выкладаў у Маскоўскім тэатральным вучылішчы. З 1903 года ў Парыжы, адкрыў балетную школу. З 1911 года балетмайстар і педагог Парыжскай оперы, у 1914—31 (з перапынкамі) балетмайстар-пастаноўшчык у трупе Ганны Паўлавай. Сярод партый: Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Альберт («Жызэль» А. Адана), Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага) і інш. Паставіў балеты «Зоркі» А. Сімона (1898), «Чароўны чаравічак» Ю. Гербера (1899), «Русалка» Л. Ламбера (1911), «Танцавальная сюіта» на музыку Ф. Шапэна (1913) і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia