Вялікі тэатр
Вялікі тэатр (руск.: Большой театр), Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расійскай Федэрацыі — тэатр оперы і балета; адзін з цэнтраў рускай і сусветнай музычнай тэатральнай культуры. Заснаваны ў 1776 годзе ў Маскве на базе трупы, створанай М. Медоксам і князем П. В. Урусавым. Спектаклі даваліся ў будынку на вуліцы Пятроўка (называўся Пятроўскі тэатр), з 1824 года — у сучасным будынку (архітэктар В. Бавэ, паводле праекта А. Міхайлава ; рэканструяваны ў 1856 годзе, архітэктар А. К. Кавас). Напачатку ставіліся замежныя і перыя расійскія оперы і балеты, пазней — шэдэўры сусветнай класікі і сучасных кампазітараў). З пачатку 20 стагоддзя сусветнае прызнанне атрымала руская вакальная (Ф. Шаляпін, А. Няжданава, Л. Собінаў) і балетная (К. Гельцэр, А. Горскі ) школы, звязаныя з дзейнасцю Вялікага тэатра. З 1919 года акадэмічны. У 1924-59 гадах у памяшканні былога Опернага тэатра Зіміна працаваў філіял Вялікага тэатра, у 1961-89 гадах спектаклі ішлі і ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў (сучасны Дзяржаўны Крамлёўскі Палац). У розныя гады ў тэатры працавалі: дырыжоры М. Галаванаў , Г. Раждзественскі, Я. Святланаў; спевакі В. Барсава , Н. Абухава, С. Лемешаў, І. Казлоўскі, І. Архіпава , Г. Вішнеўская, У. Атлантаў , Алена Васілеўна Абразцова, Я. Несцярэнка , Т. Сіняўская, Т. Мілашкіна , Б. Рудэнка , Ю. Гуляеў , А. Вядзернікаў , Ю. Мазурок ; салісты балета Г. Уланава, В. Лепяшынская, М. Сямёнава, М. Плісецкая, Н. Бяссмертнава, К. Максімава, У. Васільеў, М. Ліепа, В. Гардзееў , Н. Сямізорава, Н. Ананіяшвілі ; рэжысёры Л. Баратаў , Б. Пакроўскі ; балетмайстры Л. Лаўроўскі, Ю. Грыгаровіч. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia