Іван Паўлавіч Зяцькоў
Іван Паўлавіч Зяцькоў (1926, Слаўгарад — 2009) — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1963), дацэнт (1963). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982), выдатнік народнай адукацыі Беларусі (1978). БіяграфіяУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан. У 1957 годзе скончыў БДУ. У 1957—1960 гг. аспірант, у 1960—1963 гг. асістэнт, старшы выкладчык кафедры фізічнай оптыкі, з 1963 г. дацэнт. У верасні 1963 г. — чэрвені 1979 г. дэкан фізічнага факультэта БДУ. У сакавіку 1979 г. — студзені 1985 г. — прарэктар БДУ па навуковай рабоце. У красавіку 1981 г. — верасні 1993 г. — загадчык кафедры фізічнай оптыкі БДУ, у 1993—1996 гг. дацэнт гэтай кафедры. З верасня 1996 г. на пенсіі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, інфрачырвонай спектраскапіі і спектраскапіі камбінацыйнага рассейвання арганічных пераксідных злучэнняў. Апублікаваў у навуковай перыёдыцы больш за 200 артыкулаў, атрымаў 30 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Падрыхтаваў 13 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia