Школа № 1 (Слаўгарад)
Школа № 1 — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Слаўгарадзе па адрасе вул. Акцябская, 20. ГісторыяНавучальная ўстанова была адкрыта ў 1864 годзе як Прапойскае народнае вучылішча, яно размяшчалася ў спецыяльна пабудаваным для яго доме. Па стане на 18 кастрычніка 1917 года Прапойску было вышэйшае пачатковае вучылішча. У 1924 годзе школа стала сямігадовай, з 1935 — васьмігадовай, а з 1937 года ператворана ў сярэднюю школу[1]. БудынакУ 1938 годзе было здадзена тыпавое памяшканне пачатковай школы на 180 месцаў, якое стала базавым корпусам СШ № 1[1]. У 1972 годзе да яго была зроблена прыбудова на 360 месцаў, якая зараз з’яўляецца асноўным вучэбным корпусам школы[1]. У 2013 годзе была зробленая трохпавярховая прыбудова, у якой сёння змяшчаецца пачатковая школа[1]. Вядомыя выпускнікі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia