Іван Прохаравіч Дзядзюля
Іва́н Про́харавіч Дзядзю́ля (18 верасня 1917, Асавец, Любанскі раён — 5 сакавіка 2013, Масква) — савецкі разведчык, дыпламат, палкоўнік дзяжбяспекі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік старшыні КДБ СССР па разведцы. БіяграфіяІван Дзядзюля нарадзіўся 18 верасня 1917 года ў сялянскай сям'е. У 1939 годзе пасля заканчэння літаратурнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута быў прызваны ў РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года, быў палітруком роты, меў раненні. У 1942 годзе быў у складзе групы накіраваны ў Мінскую вобласць для арганізацыі партызанскага руху. У гэтым жа годзе прызначаны камісарам створанага атрада «Смерць фашызму». З 1943 года — камісар партызанскай брыгады «Смерць фашызму». З 1944 года працаваў у Смалявіцкім райкаме КП(б)Б. З 1947 года пасля заканчэння Вышэйшай дыпламатычнай школы МЗС СССР, працаваў у апараце палітычнага саветніка пры Савецкай ваеннай адміністацыі у Германіі, быў начальнкам консульскага аддзела ў Дрэздэне. З 1951 года ў ранзе першага сакратара працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў СССР. Збірўся пісаць кандыдыцкую дысертацыю, калі атрымаў прапанову перайсці ў разведку[1]. З 1954 года пасля заканчэння Курсаў разведкі быў прызначаны памочнікам начальніка, начальнікам 2-га аддзела Спецупраўлення Першага галоўнага упраўлення КДБ пры Савеце Міністраў СССР. З 1957 года прызначаўся памочнікам, намеснікам рэзідэнта ПГУ КДБ СССР у Аўстрыі, працаваў пад прыкрыццём пасады супрацоўніка консульскага аддзела пасольства, пазней — на пасадзе консула. З 1962 года — рэзідэнт у Ізраіле пад дыпламатычным прыкрыццём пасады консульскага аддзела пасольства СССР[1]. У 1967 годзе прызначаны памочнікам (старэйшы рэферэнт) старшыні КДБ СССР па разведцы. З 1985 года ў адстаўцы. Памёр 5 сакавіка 2013 года ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках. Аўтар кніг (пад псеўданімам І. П. Прохараў) «Германскае пытанне і задачы забеспячэння еўрапейскай бяспекі» (1954), «Лясная гвардыя» (1968), «Партызански фронт» (1975). Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia