Іван Пятровіч Ужэвіч
Іван Пятровіч Ужэвіч (укр.: Іван Ужевич, польск.: Jan Użewicz; сам пісаў сваё імя — Іωаннъ Ужевичъ Словянинъ, Ioannes Usevicius Sclavonus, Ioannes Ugevicius Sclavonus, Jan Użewic; у спісе студэнтаў Кракаўскага універсітэта — Ioannes Petri Uzewicz d. Vil.) (10-я гг. XVII ст. — пасля 1645 г.) — старабеларускі і стараўкраінскі мовазнаўца. Біяграфія малавядомая, акрамя таго, што з 1637 г. вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, а ў 1643 г. быў студэнтам Парыжскага універсітэта. Студэнтам у Кракаве на польскай мове напісаў панегірык на гонар вяселля Аляксандра Пшэленцкага з Евай Рупнеўскай (1641). У гісторыю філалогіі Ужэвіч увайшоў як навуковец, які напісаў першую граматыку заходнерускай мовы. «Граматыка славенская»Ужэвіч напісаў лацінамоўны рукапіс «Граматыка cлавенская», вядомы ў дзвюх версіях, парыжскай (1643) і араскай (1645). Абодва рукапісы былі выдадзеныя І. Беладзедам і Е. Кудрыцкім ў 1970 годзе ў Кіеве. Праца Ужэвіча, якая часткова базуецца на граматыках П. Статорыюса (Стоенскага) і Мялеція Сматрыцкага, — першая граматыка «простай мовы» (а не царкоўнаславянскай мовы), агульнай літаратурнай мовы ўкраінцаў і беларусаў, які аўтар называе «lingua popularis», гэта значыць «народнай мовай». Адпаведна, Ужэвіч часам паралельна ўжывае «украінскія» і «беларускія» варыянты (напр., сёння ўкраінскае що побач з што, што сёння з’яўляецца беларускім словам). А. Горбач (1967) дапускае, што Ужэвіч паходзіў з вобласці ўкраінска-беларускай моўнай мяжы. Граматыка Ужэвіча ясна адлюстроўвае параўнальны падыход. Верагодна, у гэтым кантэксце варта ўспрымаць яе назву «Grammatica sclavonica» (а не «ruthenica»). Многае, што Ужэвіч піша пра «простую мову», здаецца, адносіцца і да царкоўнаславянскай, а там, дзе гэтыя мовы разыходзяцца, ён часта прыводзіць і спецыфічную інфармацыю аб царкоўнаславянскай мове. Акрамя таго, у граматыцы сустракаюцца заўвагі пра спецыфіку польскай, чэшскай, мараўскай і харвацкай моў, а «Ойча Наш» прыводзіцца ў царкоўнаславянскай, простомоўнай і харвацкай (у глаголіцы) варыянтах. Як ва ўсіх граматыках гэтага часу, і ў граматыцы Ужэвіча адлюстроўваюцца праблемы адаптацыі Лацінскай граматычнай сістэмы да іншай мовы. Так, з аднаго боку, сустракаюцца доўгія спісы канструяваных формаў дзеясловаў без практычнага значэння для «простай мовы», напр. аптатыў плюсквамперфекта (пажаданы лад мінулых часоў) бодай бымъ былъ ковалъ (Аррас, 452). З іншага боку, Ужэвіч не ведае мясцовага (меснага) склону (якога няма ў лацінскай мове), і таму імкнецца растлумачыць яго канчаткі, падобныя то давальнаму, то творнаму склонам («аблятыву»), як «casus vagabundi» («бадзяжныя склоны», Аррас, 332—341). «Розмова · Бесѣда»Як Х.Кайперт (2001) паказаў, аўтографам Івана Ужевича з’яўляецца таксама ананімны рукапіс "Размова * Бясда" (да таго часу мовазнаўцамі памылкова датаваная канцом XVI ст.), якая, як і першы з рукапісаў «граматыкі», захоўваецца ў французскай нацыянальнай бібліятэцы ў Парыжы. Гэта пераклад вядомага размоўніка Н. Берлемонта паралельна на "простую мову " і на царкоўнаславянскую мову. Над левым, «простамоўным» слупком («Розмовой») напісана «Popularis», над правым, царкоўнаславянскім («Бесѣдой») «Sacra». Можа быць, гэтым размоўнікам аўтар хацеў чытачам сваёй граматыкі паказаць на практыцы, як адрозніваецца «народная» ад «свяшчэннай» мовы. Такім чынам, размоўнік дае нам багаты моўны матэрыял для ілюстрацыі граматыка Ужэвіча, якога ў самой граматыцы, напісанай на латыні, адносна мала. Акрамя таго, гэты матэрыял складаецца з бытавых дыялогаў, якія напісаны на вельмі жывой мове. Размоўнік быў выдадзены ў 2005 годзе разам з лацінскім арыгіналам гэтага перакладу і з паралельным тэкстам на польскай мове. Сачыненні
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia