Глаго́ліца — старажытны славянскі алфавіт. Назва паходзіць ад стараславянскага слова «глаголъ» (слова, маўленне). Улучае 40 літар, якія пераважна адпавядаюць назвам, адпаведным гукам і размяшчэнням літар кірыліцы. Літары алфавіта адрозніваліся ад кірылічных напісаннем. Глаголіца выкарыстоўвалася на славянскіх землях разам з кірыліцай.
Цяпер глаголіца не выкарыстоўваецца ні для адной славянскай мовы. Ва ўсходніх і паўднёвых славян выцеснена кірыліцай, у заходніх — лацінскім пісьмом. У 2023 годзе харвацкі пісьменнік Таміслаў Бэроніч выдаў цалкам на глаголіцы раман «Ⰿⰻⱄⰰⰾ ⰽⱀⰵⰸⰰ Ⰰⱀⰶⰰ Ⱇⱃⰰⱀⰽⱁⱂⰰⱀⰰ» («Misal kneza Anža Frankopana») [1] — першае друкаванае выданне на глаголіцы больш чым за сто гадоў.
Апісанне
Мяркуюць, што гукавыя значэнні многіх літар перамясціліся пад уплывам кірыліцы ці пачалі блытацца з прычыны ранняга распаду на дыялекты, таму першапачатковае гукавое значэнне не заўсёды яснае. Напрыклад, глагалічная літара «ю» Ⱓ першапачаткова мабыць абазначала гук [у], але была заменена на лігатуру «оу» Ⱆ пад уплывам позняй кірыліцы. Некаторыя іншыя літары былі створаны пазней на кірылічны ўзор.
У наступнай табліцы пералічаны ўсе вядомыя літары глаголіцы ў сучасным парадку. Для кожнай глагалічнай літары таксама прыведзена выява кожнай літары (круглы варыянт), адпаведная сучасная кірылічная літара, прыблізнае гукавое значэнне (у IPA), назва, і здагадкі аб паходжанні. Некалькі літар не маюць сучасных адпаведнікаў.
У ранніх тэкстах ук і тры з чатырох юсаў часам запісваліся як дыграфы, двума асобнымі часткамі.
Парадак літар «іжэ» і «і», а таксама юсаў у розных крыніцах можа адрознівацца. Дакладная адпаведнасць паміж глагалічнымі «іжэ» ды «і» і кірылічнымі «И» ды «І» невядомая — падручнікі і слоўнікі часта ўпамінаюць толькі адзін з двух падобных варыянтаў, нічога не кажучы пра быццё іншага.
Глаголіца ва Унікодзе
Ва Унікодзе (пачынаючы з версіі 4.1) для глаголіцы адведзены дыяпазон U+2C00 … U+2C5F.
0
1
2
3
4
5
6
7
8
9
A
B
C
D
E
F
2C00
Ⰰ
Ⰱ
Ⰲ
Ⰳ
Ⰴ
Ⰵ
Ⰶ
Ⰷ
Ⰸ
Ⰹ
Ⰺ
Ⰻ
Ⰼ
Ⰽ
Ⰾ
Ⰿ
2C10
Ⱀ
Ⱁ
Ⱂ
Ⱃ
Ⱄ
Ⱅ
Ⱆ
Ⱇ
Ⱈ
Ⱉ
Ⱊ
Ⱋ
Ⱌ
Ⱍ
Ⱎ
Ⱏ
2C20
Ⱐ
Ⱑ
Ⱒ
Ⱓ
Ⱔ
Ⱕ
Ⱖ
Ⱗ
Ⱘ
Ⱙ
Ⱚ
Ⱛ
Ⱜ
Ⱝ
Ⱞ
2C30
ⰰ
ⰱ
ⰲ
ⰳ
ⰴ
ⰵ
ⰶ
ⰷ
ⰸ
ⰹ
ⰺ
ⰻ
ⰼ
ⰽ
ⰾ
ⰿ
2C40
ⱀ
ⱁ
ⱂ
ⱃ
ⱄ
ⱅ
ⱆ
ⱇ
ⱈ
ⱉ
ⱊ
ⱋ
ⱌ
ⱍ
ⱎ
ⱏ
2C50
ⱐ
ⱑ
ⱒ
ⱓ
ⱔ
ⱕ
ⱖ
ⱗ
ⱘ
ⱙ
ⱚ
ⱛ
ⱜ
ⱝ
ⱞ
Заўвагі
↑Лікавыя значэнні літар глаголіцы і кірыліцы не супадаюць
↑Варта заўважыць, што еры з'яўляецца дыграфам, які складаецца з ёра/ера і іжэ/і[4].