Іван Раманавіч Сідаровіч
Іван Раманавіч Сідаровіч (нар. 6 ліпеня 1927, в. Краснае, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — дырэктар БелАЗа. Кандьщат тэхнічных навук. БіяграфіяУ часы Другой сусветнай вайны сям’я Сідаровічаў трапляе ў Германію ў канцлагер Дахау. Пасля вызвалення вязняў лагера дабравольцам пайшоў у Чырвоную Армію. Дайшоў да Вены. Служыў у Румыніі, Югаславіі. У 1951 годзе дэмабілізуецца і прыязджае ў Мінск на аўтазавод. Працуе токарам, кантралёрам, кантрольным майстрам, інжынерамтэхнолагам. На БелАЗе з першых дзён яго заснавання: начальнік цэха галоўнага канвеера, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю. У 1960 годзе закончыў Беларускі політэхнічны інстытут, пазней Маскоўскі інстытут кіравання народнай гаспадаркай. У 1961 годзе прызначаны дырэктарам БелАЗа. Пад яго кіраўніцтвам была асвоена вытворчасць кар’ерных самазвалаў маркі БелАЗ грузападымальнасцю 27 тон прынцыпова новай канструкцыі, якія па тэхнікаэканамічных і эксплуатацыйных паказчыках стаялі на ўзроўні лепшых узораў велікагрузных аўтамабіляў. У час яго дырэктарства Беларускі аўтамабільны завод быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966). У 1968 годзе разам з групай аўтазаводцаў стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. 3 1972 года да 1989 год працаваў у Маскве на кіруючых пасадах у Міністэрстве аўтамабільнай прамысловасці СССР, пастаянным прадстаўніцтве СССР у Савеце Эканамічнай Узаемадапамогі, апараце Савета Міністраў СССР. У 1993 годзе ён вяртаецца ў Жодзіна, ганаровым грамадзянінам якога з’яўляецца з 1972 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР і СССР. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia