Іван Сцяпанавіч Палявой
Іван Сцяпанавіч Палявой (7 студзеня 1907, в. Новамыкалаіўка (цяпер Наватроіцкі раён, Херсонская вобласць, Украіна) — 20 жніўня 1944, Докшыцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяУ Чырвонай Арміі з 1929 года. Скончыў Ейскую ваенную школу пілотаў (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года. Маёр, намеснік камандзіра 132-га бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 334-й бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі. Зрабіў 125 баявых вылетаў. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944 года. 3 23 чэрвеня 1944 года наносіў бомбавыя ўдары па ваенных аб’ектах і скапленнях праціўніка ў раёнах Мінска, Полацка, Даўгаўпілса; знішчыў 22 самалёты (на аэрадромах), 40 танкаў, 307 аўтамашын, разбурыў 3 пераправы і 2 масты. Загінуў 20 жніўня 1944 года. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23 лютага 1945 года. Узнагароды
ПамяцьПахаваны ў г. Докшыцы, дзе яго імем названы плошча і вуліца. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia