Іван Сямёнавіч Пуцята
![]() Іван Сямёнавіч Пуцята з князёў друцкіх (каля 1390 — пасля 1466) — вялікалітоўскі арыстакрат. Сын друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча. Мянушка «Пуцята», з якой ён часта выступае ў дакументах, адрознівала яго ад брата і цёзкі Івана Бабы. У дакументах з’яўляецца ў 1422 годзе. У 1424 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць татар. Быў адным з найтрывалейшых прыхільнікаў вялікага князя Свідрыгайлы, заставаўся ў яго атачэнні яшчэ ў 1437—1438 годзе. Ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка атрымаў маёнтак Слабодку ў Аршанскім павеце. Сям’яМеў сыноў Міхаіла, Васіля, Дзмітрыя, Івана Пуцяцічаў і, магчыма, яшчэ аднаго, чыя дачка ўнесла Падбярэззе каля Друцка і частку Басеі ў род князёў Ямантавічаў. Ад Міхаіла Пуцяціча пайшоў род Друцкіх-Талачынскіх, ад Васіля — Друцкіх-Горскіх[5]. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia