Іван Уладзіміравіч Карчынскі
Іван Уладзіміравіч Карчынскі (25 чэрвеня 1864, Тальнэ, Кіеўская губерня — 2 ліпеня 1935, Аліта) — беларускі грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, праваслаўны святар. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў у 1879 годзе Уманскае духоўнае вучылішча, у 1885 годзе — Кіеўскую духоўную семінарыю, пасля 2 курсы юрыдычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Сельскі настаўнік (1885). Іерэй у Пакроўскім храме і загадчык царкоўна-прыхадской школы сяла Рамашкі Васількоўскага павета Кіеўскай губерні (1887), узнагароджаны набедранікам (1890). З 1890 года інспектар царкоўнапрыходскіх школ Гродзенскай праваслаўнай епархіі. З 1904 года ключнік і протаіерэй Барыса-Глебскага манастыра ў Гродне. Пад час Першай сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Маскве. У 1917 годзе — член Саюза беларускага праваслаўнага духавенства. Член Гродзенскай управы і Гродзенскага БНК. У красавіку 1919 года кааптаваны ў склад літоўскай Тарыбы. У канцы 1919 года ўваходзіў у склад Рады БНР. У верасні 1920 года выступіў адным з ініцыятараў беларускага антыпольскага партызанскага руху ў шчыльнай сувязі з Літвой. У 1921 годзе ў якасці праваслаўнага капелана служыў у літоўскім беларускім батальёне. Быў сябрам штаба арганізацыі В. Разумовіча — «Хмары» ў Мерачы. Затым жыў у Коўне, з’яўляўся праваслаўным капеланам Літоўскай арміі. Памёр 2 ліпеня 1935 г. у Алітусе. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia