Іван Яўграфавіч Савельеў
Іван Яўграфавіч Савельеў (1866—1951) — штабс-капітан, ваенны інжынер Гродзенскай інжынернай дыстанцыі[1]. БіяграфіяПаходзіў з сям’і патомных дваран. Нарадзіўся ў Магілёве і вучыўся ў мясцовай мужчынскай гімназіі, а потым у Мікалаеўскім ваенна-інжынерным вучылішчы ў Пецярбургу[1]. Па заканчэнні вучылішча накіраваны ў горад Гродна, дзе з 1896 года прымаў удзел у будаўніцтве шэрагу ваенных аб’ектаў на тэрыторыі губерні: ваенных складоў, пакгаўзаў, казарма[1]. Творчасць![]() Між іншага з’яўляўся вытворцам работ пры будаўніцтве Свята-Пакроўскага храма-помніка[2] ў 1904—1907 гадах. Пасля завяршэння працы над храмам у Гродне, кіраваў узвядзеннем падобных жа цэркваў у Дзвінску і Сувалках[1]. Памёр 14 жніўня 1951 года. Пісьменніцкая дзейнасцьВыдаў брашуру «Войсковые гарнизонные церкви в г. Гродно и Сувалках»[3] Сям’я
АдрасыУ Гродне жылі ва ўласным драўляным доме па Сапёрнай вуліцы, дом не захаваўся[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia