Іван II (вялікі князь маскоўскі)
Іван II Іванавіч «Красны» (30 сакавіка 1326 — 13 лістапада 1359) — сын Івана I Данілавіча Каліты. Князь звенігародскі (да 1354), маскоўскі (1354—1359), вялікі князь уладзімірскі (1353—1359), наўгародскі (1355—1359). Паводле духоўнай граматы Івана Каліты Івану дасталіся 23 гарады і паселішчы, з іх галоўныя — Звянігарад і Руза. Пасля смерці брата Сямёна ў Івана з'явіўся супернік у вялікае княжанне Уладзімірскае — Канстанцін Васільевіч, якога падтрымлівалі наўгародцы, але хан аддаў ярлык Івану. Супернікі не адразу пагадзіліся з гэтым. Канстанцін прызнаў Івана толькі перад смерцю ў 1354; з Ноўгарадам у маскоўскага князя не было міру паўтара года. Па словах летапісца, Іван быў рахмяны, ціхі і міласцівы князь. Пахаваны ў Маскве, у Архангельскім саборы. Пры ім краінай фактычна кіраваў мітрапаліт Аляксій Сям'яЖонкі:
Сыны: Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia