Яраслаў Усеваладавіч
Яраслаў Усеваладавіч (8 лютага 1191, Пераслаўль-Залескі — 30 верасня 1246, Каракорум[d], Увэр-Хангайскі аймак) — вялікі князь кіеўскі (1236—38) і ўладзімірскі (1238—46). БіяграфіяСын Усевалада Вялікае Гняздо, брат вялікага ўладзімірскага князя Юрыя Усеваладавіча, бацька Аляксандра Неўскага. Князь у Пераяслаўлі Паўднёвым (1200—06), Пераяслаўлі Залескім (з 1212). Удзельнік міжусобных войнаў. У 1210—30-я гады неаднаразова быў князем у Ноўгарадзе; імкнуўся пашырыць рускі ўплыў на фінскія землі, змагаўся з нямецкай агрэсіяй (у 1234 нанёс буйное паражэнне крыжакам на р. Эмайыгі ў Эстоніі). Як вялікі князь уладзімірскі імкнуўся аднавіць разбураныя мангола-татарскім нашэсцем гарады і гаспадарчае жыццё, з дапамогай манголаў падпарадкаваць сабе Кіеўскае, Смаленскае і іншыя княствы. У 1243 хан Залатой Арды Батый прызначыў яго вялікім князем усёй Русі. У 1246 выкліканы да вялікага мангольскага хана Гуюка ў г. Каракарум, дзе атручаны (памёр на зваротным шляху). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia