Васіль I Дзмітрыевіч
Васіль Дзмітрыевіч (1371 — 28 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча. Знешняя палітыкаПрацягваў пашырэнне ўладанняў Вялікага княства Маскоўскага. Пакінуў па сабе памяць як пра ўладара цвёрдага і асцярожнага. У 1392 годзе далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 1397—1398 — Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы спрабаваў сілай адабраць у Ноўгарада Дзвінскую зямлю, але не здолеў гэтага зрабіць. З прычыны небяспекі ад Залатой Арды ўступіў у саюз з Вялікім княствам Літоўскім (1392), які аказаўся нетрывалым, вялікі князь літоўскі Вітаўт у 1403—1404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 гадах Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 года Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны. Унутраная палітыкаПры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў. Вынікі ўладарстваЗа 36 гадоў уладарства Вялікае княства Маскоўскага не зведвала ўнутраных зрушэнняў. За гэты час Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю Арды, але Едыгей так і не здолеў захапіць горад. Сям’я14 чэрвеня 1394 года ў Маскве ажаніў сваю дачку Марыю з Лугвенам Альгердавічам[6][7][8][9]. Аднак расійскі даследчык Уладзімір Андрэевіч Кучкін падвергнуў сумневу версію існавання Марыі. Даследчык адзначыў, што ў тэксце Васкрасенскага летапісу даецца толькі пералік дзяцей Юрыя Патрыкеевіча, названага зяцем вялікага князя, тым часам як імя жонкі няма. Кучкін паказвае, што ні летапісы, ні ў акты, ні ў раннія радаводы не пацвярджаюць, што ў вялікага князя Васіля Дзмітрыевіча была дачка Марыя[10]. Зноскі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia