Івіца ДачычІ́віца Да́чыч (сербск.: Ивица Дачић; нар. 1 студзеня 1966, Прызран) — сербскі палітык, першы віцэ-прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Сербіі з 27 красавіка 2014, старшыня АБСЕ, старшыня Сацыялістычнай партыі Сербіі. БіяграфіяДзяцінства правёў у вёсцы Жытараджа ў Топліцкай акрузе на поўдні краіны. Скончыў гімназію ў горадзе Ніш. Вышэйшую адукацыю атрымаў на факультэце палітычных навук Бялградскага ўніверсітэта. Палітычную кар’еру пачаў у 1990 годзе, узначаліўшы моладзевы сацыялістычны рух у Бялградзе. З 1992 па 2000 з’яўляўся прэс-сакратаром Сацыялістычнай партыі Сербіі. З 2000 па 2003 год займаў пасаду намесніка старшыні СПС і ўзначальваў яе бялградскае аддзяленне. У так званым пераходным ўрадзе Сербіі з кастрычніка 2000 г. па студзень 2001 г. займаў пасаду міністра інфармацыі. Браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2004 года і заняў па іх выніках чацвёртае месца, набраўшы 4,04 % галасоў. У снежні 2006 быў абраны старшынёй Сацыялістычнай партыі Сербіі. Пасля пазачарговых парламенцкіх выбараў у ліпені 2008 года ўвайшоў у склад новага ўрада Цветкавіча, атрымаўшы пасаду Першага віцэ-прэм’ера і міністра ўнутраных спраў. Пасля выбараў 2012 года ўзначаліў Урад Рэспублікі Сербіі. У ходзе парламенцкіх выбараў 2014 года ў складзе кааліцыі заняў другое месца ў парламенце і адпаведна — ва ўрадзе. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia