Аляксандр Вучыч
Аляксандр Вучыч (сербск.: Александар Вучић; нар. 5 сакавіка 1970, Бялград) — сербскі палітык. Прэм’ер-міністр Сербіі (2014—2017). Прэзідэнт Сербіі (з 2017). БіяграфіяНарадзіўся 5 га сакавіка 1970 года ў Бялградзе, у сям’і Ангеліны і Анджэлка Вучыч. Скончыў юрыдычны факультэт Бялградскага ўніверсітэта. У 1993 годзе Аляксандр Вучыч уступіў у Сербскую радыкальную партыю. Пасля перамогі радыкалаў на мясцовых выбарах у Земуне 1996 годзе, Аляксандр заняў пост дырэктара спартыўнага бізнес-цэнтра «Пінк». На працягу чатырнаццаці гадоў з’яўляўся генеральным сакратаром Сербскай радыкальнай партыі, пасля яе расколу — у Сербскай прагрэсіўнай партыі. Быў міністрам абароны Сербіі. Пасля парламенцкіх выбараў у 2017 годзе Прагрэсіўная партыя атрымала большасць у парламенце і сфармавала кіруючую кааліцыю з Сацыялістычнай партыяй Сербіі, Аляксандр Вучыч быў абраны прэм’ер-міністрам Сербіі. Прэзідэнт Сербіі з 1 чэрвеня 2017 года. Атрымаў перамогу на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі, якія адбыліся 3 красавіка 2022 года, у першым туры. Жанаты, мае дваіх дзяцей. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia