Ігар Іванавіч Есьман
Ігар Іванавіч Е́сьман (нар. 1 мая 1932, Мінск — 14 сакавіка 2020) — беларускі архітэктар, дызайнер, вынаходнік. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (Маскоўскае аддзяленне), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (з 2005). Муж Ларысы Аляксандраўны Есьман. БіяграфіяБацька, Іван Есьман, прафесійны будаўнік[1]. Дзяцінства правёў у Грушаўцы[2]. Пасля сямі класаў дзядзька адвёў яго да мастака Валянціна Волкава, які, паглядзеўшы малюнкі, параіў паступаць у мастацкае вучылішча. Але ўступныя экзамены ў вучылішча ў той час ужо скончыліся, таму быў выбраны Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1]. У 1959 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ (выкладчыкі Г. У. Заборскі, В. М. Волчак, Я. А. Печкін). У 1959 годзе працаваў на камбінаце «Мінгандальмантаж». У 1959—1960 у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. Тэарэтычная праца ў архітэктуры яго не прыцягвала, таму ў 1960 годзе ён перайшоў у інстытут «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў (1960—1988), з 1989 кіраўнік майстэрні (1988—1995), дырэктар Творчай майстэрні (1992—1995)). З 2007 года ў ЗТАА «Мэта-Інтэрнэшнл». Член Саюза архітэктараў БССР з 1962 года. Быў членам камісій пры СА БССР па праектаванні жылых, грамадскіх будынкаў, мэблі, членам рэвізійнай камісіі. З 1995 года на пенсіі. Творы![]() ![]() ![]() Асноўныя работы: у Мінску — вытворчы корпус і выставачная зала Інстытута тэхнічнай эстэтыкі па вул. Жданава (1964), вучэбныя карпусы інстытута замежных моў (1962—1965, у сааўт. з Н. І. Шпігельманам), 214-кватэрны жылы дом па Магілёўскай шашы і 160-кватэрны жылы дом па вул. Рэспубліканскай на Юбілейнай плошча (1965—1966[3] або 1968—1972[4]), актавы і спартыўны залы Інстытута народнай гаспадаркі (1964—1965, пабудаваны ў 1966)[3], дзіцячыя дашкольныя ўстановы (1965-66)[4], комплекс адміністрацыйных будынкаў з залай пасяджэнняў па вул. Някрасава (1968)[3], вяслярная станцыя на Заслаўскім вадасховішчы[4], дзіцячыя яслі-сад № 351 на 320 месцаў у мікрараёне Серабранка-6 (1970), комплекс інтэрнатаў з блокамі абслугоўвання Інстытута народнай гаспадаркі па Веласіпедным завулку (1972[3] або 1970—1983[4]), навучальны корпус Мінскага педагагічнага інстытута (1973), галоўны вучэбны корпус (1981, у сааўтарстве з В. І. Анікіным, інжынеры Левін, Д. З. Янко[4]), тры інтэрнаты умяшчальнасцю па 1100 месцаў і блок абслугоўвання студэнтаў (1979—1986, у сааўт. з І. Камышан) архітэктурна-будаўнічага факультэта БПІ, турысцкая гасцініца на 630 месцаў па вул. Прытыцкага (1980), Станцыя метро «Пушкінская» (1988, у сааўт. з І. С. Камышан, А. Харковай[4]), помнік Б. Акрэсціну і лётчыкам, што загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчаны на тэрыторыі школы № 65 ў мікрараёне па вул. В. Харужай (скульптар В. Палійчук) і інш[3]. Вынаходствы ў вобласці дызайна: завеса (сумесна з А. К. Глебам). Гэтае вынаходства ганаравана залатымі медалямі на выстаўках у Жэневе (1994), Бруселі (1995) і ў Франкфурт-на-Майне (1996); «Рассоўны трансфармуемы стол Есьмана-Глеба»[4]. Не рэалізаваныя праекты
Конкурсныя праекты
Медалі і знакі
Асабістае жыццёУ шлюбе з архітэктарам Ларысай Аляксандраўнай Есьман. Захапляецца мадэляваннем, авіяцыйным спортам, астраноміяй, філатэліяй, нумізматыкай, разьбой па камені, косці, дрэве, вырабам мініяцюрных кніжак і памятных сувеніраў, камп’ютарнай графікай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia