Юбілейная плошча (Мінск)

Юбілейная плошча
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Мінск
Раён Цэнтральны раён
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Фрунзенская,
Юбілейная плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбілейная плошча — плошча ў Цэнтральным раёне горада Мінска.

Праз плошчу праходзяць вуліцы: Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, М. Танка, Ракаўская, Сухая.

Тут размешчаны кінатэатр «Беларусь», крамы, жылыя і офісныя будынкі, сярод якіх — будынак Белпобыттэхпраекта — адзін з самых высокіх будынкаў Мінска.

На плошчы знаходзяцца выхады станцый метро «Фрунзенская» і «Юбілейная плошча».

Назва

Юбілейная капліца

У 1826 годзе на гэтым месцы, тагачаснай ускраіне горада, мінскімі каталікамі быў усталяваны памятны знак у гонар 1500-годдзя Нікейскага сабора (325 г.). У памяць пра гэтую падзею плошча пазней і атрымала назву «Юбілейная».

Безназоўная плошча была запраектавана горадабудаўнічым планам Мінска 1858 года з існуючым помнікам «Юбілей».

На працягу сваёй гісторыі плошча называлася:

  • Новая Будова (1872, 1876, 1889);
  • Юбілейная (1880, 1895, 1904—1919, 1923, 1926);
  • Ракаўскі базарчык (да 1896);
  • 25 Кастрычніка (1919—1941, 1944—1952);
  • Заходняя (Westplatz, 1941—1944);
  • Юбілейная (з 1952)[1].

Спасылкі

  1. А. Атнагулов. Минск: Романовские улицы. Книга 2. — Минск: РегистрМедиа, 2025. — С. 270. — 404 с. — ISBN 978-985-90602-5-0, ББК 85.118(4Беи).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya