Ігар Іванавіч Краўчанка
Ігар Іванавіч Краўчанка (нар. 30 жніўня 1970, с. Масаны, Чарнігаўская вобласць, Украінская ССР) — беларускі палітык. Генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд». БіяграфіяНарадзіўся 30 жніўня 1970 года ў с. Масаны Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў дарожным рабочым дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 17 Міністэрства дарожнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у г. Гомелі. Быў галоўным інжынерам камбіната будаўнічых матэрыялаў адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 2» г. Гомеля, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам, дырэктарам прадпрыемства комплекснага праектавання «Гомельдарпраект» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд», намеснікам генеральнага дырэктара, першым намеснікам генеральнага дырэктара камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд». Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia