Ігар Алегавіч Аўдзееў
Ігар Алегавіч Аўдзееў (нар. 29 верасня 1959, Мінск) — беларускі кіназнавец, кінакрытык. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1981 годзе, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі ў 1987 годзе. У 1986 годзе стажыраваўся ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі. З’яўляецца лаўрэатам дзвюх прэмій Беларускага саюза кінематаграфістаў у 1996 і 2000 гадах, прэміі Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Саюза кінематаграфістаў Расіі ў 1999 годзе. Працаваў у рэспубліканскай прэсе, аддзеле кіно і тэлебачання ІМЭФ. Аўтар навуковай канцэпцыі стварэння і развіцця Музея гісторыі беларускага кіно. З’яўляўся кіраўніком Музея гісторыі Беларускага кіно. Сфера навуковых інтарэсаў — сучасная практыка і тэндэнцыі развіцця экранных мастацтваў, праблема захавання і папулярызацыі кінаспадчыны. Выбраныя публікацыі
ЗноскіСпасылкіБелорусское кино. Персоналии / Сост. О. Нечай, науч. ред. О. Нечай. — Мн.: Ковчег, 2007. — 504 с.: ил. — ISBN 978-985-6756-37-8 |
Portal di Ensiklopedia Dunia