Ефрасіння Леанідаўна Бондарава
Ефрасіння Леанідаўна Бондарава (25 лістапада 1922, Гапонава[d], Віцебская губерня — 30 чэрвеня 2011, Мінск) — беларускі кінакрытык. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1982). БіяграфіяНарадзілася 25 лістапада 1922 года ў в. Гапонава Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Лёзненскі раён Віцебскай вобласці). Школьніцай пачала працаваць літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Ленінскі сцяг». У 1949 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1948—1950 гадах — рэдактар-кансультант Міністэрства кінематаграфіі БССР, у 1951—1961 гадах — галоўны рэдактар па вытворчасці фільмаў Міністэрства культуры БССР, адначасова з 1953 года да 2006 года — выкладчык БДУ. Памерла 30 чэрвеня 2011 года ў Мінску. Навуковая працаДаследавала праблемы беларускага кінамастацтва і публіцыстыкі, выступала як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў, спецыяльных выпускаў кінахронікі, творчых партрэтаў дзеячаў кіно. Даследаванні вызначаюцца грунтоўнасцю аналізу, публіцыстычнасцю формы. Аўтар твораў «Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін» (1960), «Нарыс на экране» (1969, разам з Л. Шылавай), «У кадры і за кадрам» (1973), «Час, экран, крытыка» (1975) і інш[1]. Сям’я
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia