Ігар Арленавіч Кашкурэвіч
Ігар Арленавіч Кашкурэвіч (нар. 5 чэрвеня 1957, Мінск) — беларускі мастак. Сын беларускага мастака Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча. БіяграфіяУ 1972—1976 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы; у 1976—1982 гадах — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1979 года працаваў у скульптуры з унікальнага скандынаўскага камення ледавіковага перыяду; у 1982—1987 гадах выкладаў мастацтва ў студыях Мінска; у 1984 годзе заснаваў нефармальную мастацкую суполку «Плюраліс»; з 1990 года — сябра Беларускага саюза мастакоў; у 1992—1998 гадах — дацэнт ЕГУ ў Мінску; у 1994 годзе — сузаснавальнік галерэі незалежнага мастацтва «№ 6-ая лінія»; з 1998 года жыве Мінск-Берлін; з 2001 года ўсталёўвае скульптуры з камення пад адкрытым небам у Берлінскім раёне «Груневальд»; 2004 года — удзельнік скульптупнага сімпозіўма «Окёверк» у Берліне; з 2005 года праводзіць воркшопы па разбярству з каменя ў Германіі; 2010 года — удзел у выставе «Беларускі авангард 1980—1990» у Музеі сучаснага мастацтва Беларусі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia