Ігар Васілевіч Дурэйка
Ігар Васілевіч Дурэйка (1922—1994) — беларускі спартсмен, спецыяліст у галіне спартыўнай медыцыны. Майстар спорту СССР па плаванні. Заслужаны трэнер Беларускай ССР. Заслужаны ўрач БССР (1980)[1]. БіяграфіяЗ дзяцінства захапляўся плаваннем, але раскрыцца таленту ў поўнай меры перашкодзіла вайна[1]. Дзевятнаццацігадовы Ігар Дурэйка з першых дзён пайшоў на фронт[2]. Быў разведчыкам, камандзірам дыверсійнай групы, якая дзейнічала ў глыбокім тыле праціўніка[2]. Пасля заканчэння вайны паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, пры гэтым працягваў займацца плаваннем[3]. Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў спецыялістам у галіне спартыўнай медыцыны. У 1952—1992 гадах працаваў у Рэспубліканскім дыспансеры спартыўнай медыцыны[1]. Спартыўная кар’ераБыў уключаны ў складзе зборнай каманды СССР па плаванні[3]. Разам з заслужаным майстрам спорту Леанідам Мяшковым , майстрамі спорту Эндэлем Эдасі і Уладзімірам Забеліным не раз усталёўваў рэкорды СССР у эстафетным плаванні 4 х 100 м брасам[2][3]. ПодзвігПры адступленні свайго баявога атрада цераз раку Шчару[4] выратаваў пецярых таварышаў, пераправіўшы іх на спіне на другі бераг, нягледзячы на бесперапынную страляніну. Ушанаванне памяціАдкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе прысвячаецца памяці заслужанага трэнера і ўрача Беларусі Ігара Васілевіча Дурэйкі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia