Ігар Васільевіч Ляшэнка
І́гар Васі́льевіч Ляшэ́нка (нар. 5 лістапада 1974, г. Ачамчыра, Абхазская АССР, Грузінская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2018—2020). Генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» (з 2021). БіяграфіяНарадзіўся 5 лістапада 1974 года ў г. Ачамчыра Абхазскай АССР Грузінскай ССР. У 1996 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са студзеня 1997 года працаваў на Гомельскім хімічным заводзе. Займаў пасаду інжынера аддзела маркетынгу, затым начальніка планава-эканамічнага аддзела. У 2006 годзе ўзначаліў хімзавод. 10 верасня 2013 года быў прызначаны першым намеснікам старшыні, а 28 ліпеня 2014 года — старшынёй канцэрна «Белнафтахім»[4]. 18 жніўня 2018 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[5]. 3 сакавіка 2020 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу[6]. З мая 2020 года Ляшэнка кіраваў прадстаўніцтвам «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску. 26 студзеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот»[7]. Санкцыі ЗША9 жніўня 2021 года Ляшэнка як дырэктар ААТ «Гродна Азот», прадпрыемства канцэрна «Белнафтахім», якое належыць або кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, быў уключаны ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8][9]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia