Уладзімір Ільіч Сямашка
Уладзімір Ільіч Сямашка (нар. 20 лістапада 1949, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 20 лістапада 1949 года ў Калінкавічах. У 1972 годзе з адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Інжынер-механік. Пасля заканчэння інстытута з 1972 па 1974 гады служыў у Савецкай Арміі. Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасці інжынера-канструктара ў канструктарскім бюро машынабудавання завода імя Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1974—1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, начальнікам ТА-4 ОКБМ, галоўным інжынерам АКБМ, галоўным інжынерам машынабудаўнічага комплексу завода імя Ф. Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1996—2001 гг. працаваў генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Гарызонт» — дырэктарам Мінскага завода «Гарызонт». У 2001 годзе прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2003 года па снежань 2003 года — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2003 года — Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 27 снежня 2014 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі[1]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2]. 13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ[3]. Заставаўся паслом у Расіі да 1 жніўня 2022 года[4]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia