Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асобСпіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб (англ.: Specially Designated Nationals and Blocked Persons), таксама вядомы як «чорны спіс SDN», – спіс асоб і прадпрыемстваў, з якімі грамадзянам і кампаніям ЗША забараняецца весці справы. Паводле вызначэння ЗША, у спіс уключаюцца тэрарысты, ваеначальнікі, службовыя асобы тыраній і міжнародныя злачынцы (напрыклад, наркадылеры)[1]. Спіс знаходзіцца ў распараджэнні Упраўлення па кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША[2]. Спіс складаецца з тысяч запісаў, у той час як дзясяткі тысяч людзей і арганізацый хаця б аднойчы былі санкцыяваны[3]. ![]() АглядКампаніі, арганізацыі і асобы, унесеныя ў спіс SDN, у асноўным займаюцца тэрарыстычнай або таталітарнай дзейнасцю, вызначанай ЗША, і маюць на мэце нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы і знешняй ды эканамічнай палітыцы ЗША[2][4][5]. Усім фізічным і юрыдычным асобам у Злучаных Штатах забаронена гандляваць з суб’ектамі, якія знаходзяцца ў чорным спісе, інакш гэта будзе парушэнне закону і будуць накладзены санкцыі. Адпаведныя фінансавыя санкцыі ўключаюць забарону інвеставаць у акцыі асоб і кампаній, якія трапілі пад санкцыі, пазычаць грошы (у тым ліку праз аблігацыі, крэдыты, вэксалі і іншыя каштоўныя паперы), якія перавышаюць 90 дзён. Пасля анексіі Крыму Расіяй з 2014 года ЗША паслядоўна дадалі ў чорны спіс шэраг расійскіх і ўкраінскіх асоб[6]. УплыўЛюбая кампанія, якая вядзе бізнес са Злучанымі Штатамі або мае здзелкі, звязаныя з ЗША, рэгулюецца адпаведнымі палажэннямі і мае патрэбу ў аказанні дапамогі ў рэалізацыі санкцый у дачыненні да асоб, якія ўваходзяць у спіс SDN. Яны не могуць заключаць ніякіх здзелак з фігурантамі спісу SDN, інакш да іх будуць прыменены другасныя санкцыі. Такім чынам, акрамя замарожвання актываў у ЗША для асоб у спісе SDN, банкаўскія паслугі ў іх родных краінах таксама могуць быць недаступны, напрыклад выпуск і абслугоўванне крэдытных карт міжнародных плацёжных сістэмаў[7][8]. Паколькі сістэма SWIFT і разлікі ў доларах ЗША важныя для міжнароднай банкаўскай сістэмы, банкі не гатовыя весці бізнес з санкцыяванымі асобамі[9]. ![]() Вядомыя асобы ў спісе (няпоўны пералік)![]() БеларусьГл. таксама
ГанконгІранІсламская дзяржаваКНДРРасія і КрымСірыяЮгаславіяІнцыдэнтыУ 2014 годзе французскі банк «BNP Paribas », які паводле некаторых звестак адмыў да 100 млрд. даляраў ЗША з санкцыйных асобаў Судана, Ірана і Кубы, прызнаў сябе вінаватым у судзе штата Нью-Ёрк у фальсіфікацыі справаводства, а таксама ў змове ў сувязі з фальсіфікацыямі і пагадзіўся сплаціць 8,9 мільярдаў даляраў ЗША, што з’яўляецца самым вялікім штрафам за парушэнне санкцый ЗША[11][12][13]. У 2017 годзе група прыватных актывістаў у Швейцарыі заявіла, што не можа купіць камп’ютары ў ЗША, таму што па яе адрасу таксама была зарэгістравана Арганізацыя гуманітарнай дапамогі для Палесціны, занесеная ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб праз абвінавачванні ў падбухторванні да тэрарыстычнай дзейнасці[2][14]. Фату Бенсуда (галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда), адказная за расследаванне злачынстваў амерыканскіх вайскоўцаў, вайскоўцаў Афганскіх сіл нацыянальнай бяспекі і вайскоўцаў Талібану падчас вайны ў Афганістане, была ўнесена ў спіс 2 верасня 2020 года, але была выдалена 2 красавіка 2021 года[15][16]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia