Ігар Веніямінавіч Васілеўскі
Ігар Веніямінавіч Васілеўскі (нар. 21 ліпеня 1941, г. Арол, Расія) — педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993). Галоўны спецыяліст па дзіцячай алергалогіі (з 1997) Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964; аспірантура, 1970). Працаваў у Рыжкоўскайй ўчастковай бальніцы (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць; 1964—1966); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1970—1974 і з 2009 — прафесар кафедры клінічнай фармакалогіі); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1974—2009; у 1995—1996 — прарэктар па навуковай рабоце, у 1996—1998 — па вучэбнай рабоце, у 1999—2005 — загадчык 1-ай кафедры педыятрыі, у 2005—2007 — прафесар кафедры паліклінічнай педыятрыі). Навуковыя інтарэсы: педыятрыя; алергалогія; пульманалогія; імуналогія; клінічная фармакалогія; клінічная біяхімія; клінічная генетыка. УзнагародыГанаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2004), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia