Ігар Вячаслававіч Любавіцкі
Ігар Вячаслававіч Любавіцкі (нар. 21 ліпеня 1983, Віцебск) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2020). БіяграфіяНарадзіўся 21 ліпеня 1983 года ў Віцебску. Бацька, Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі, працаваў пракурорам; маці працавала поварам у сталовай[1]. У 2005 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Да 26 чэрвеня 2014 года[2] працаваў суддзёй Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда. З 26 чэрвеня 2014 года[2] да 15 кастрычніка 2020 года[3] працаваў суддзёй Мінскага гарадскога суда. 27 лютага 2018 года ўключаны ў склад прэзідыума Мінскага гарадскога суда[4]. Падчас працы ў гэтым судзе адзначыўся прысудамі Эдуарду Пальчысу і тром журналістам сайта Regnum[5]. 15 кастрычніка 2020 года прызначаны бестэрмінова суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[3]. Уваходзіць у склад судовай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па крымінальных справах[6]. 6 ліпеня 2021 года суддзя Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь І. В. Любавіцкі прыгаварыў Віктара Бабарыку, палітычнага канкурэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, да «14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў» без магчымасці абскардзіць прысуд[7]. За гэты прысуд Любавіцкі трапіў пад санкцыі ЕС[5], Швейцарыі[8], Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Чарнагорыі[9][10]. У снежні 2023 года Вялікабрытанія далучылася да санкцый супраць Любавіцкага[11]. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia