Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі
Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі (нар. 30 ліпеня 1950, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі пракурор і палітык. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання. Генерал-маёр юстыцыі. БіяграфіяНарадзіўся 30 ліпеня 1950 года ў Полацку. Бацька працаваў мастаком, маці — бухгалтарам[1]. У юнацтве марыў стаць следчым, аднак з першага разу не паступіць у вну не здолеў і пайшоў працаваць на завод «Шкловалакно» ў Полацку. Уваходзіў у склад аператыўнага атрада садзейнічання міліцыі, дзе яму прапанавалі па накіраванні Віцебскага абласнога камітэта камсамола паступіць у Харкаўскі юрыдычны інстытут[1]. У 1975 годзе скончыў з адзнакай Харкаўскі юрыдычны інстытут, правазнавец. Пачаў працаваць следчым пракуратуры Кастрычніцкага раёна Віцебска. Пасля працаваў у пракуратуры Віцебскай вобласці, пракурорам Віцебскага раёна, Першамайскага раёна Віцебска[1]. З 1992 па 1997 год быў пракурорам Брэсцкай абласной пракуратуры, з 1997 года працаваў Беларускім ваенным пракурорам[1]. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па выбарчай акрузе № 184. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[2]. У красавіку 1994 года вылучаў кандыдатуру на пасаду суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, аднак падчас таемнага галасавання дэпутаты Вярхоўнага Савета не падтрымалі Любавіцкага, аддаўшы яму найменшую колькасць галасоў[3]. У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання. Балатаваўся па Малатковіцкай выбарчай акрузе № 33 Брэсцкай вобласці. З 23 студзеня 1996 года працаваў членам Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю. Быў беспартыйным, уваходзіў у фракцыю «Згода», якая падтрымлівала Аляксандра Лукашэнку. З 3 чэрвеня 1996 года ўваходзіў у працоўную групу Вярхоўнага Савета па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Польшча. В. В. Любавіцкі падтрымаў супярэчлівыя і часткова непрызнаныя міжнароднай супольнасцю канстытуцыйныя змены, зробленыя прэзідэнтам, і 27 лістапада 1996 года спыніў удзел у працы Вярхоўнага Савета і ўвайшоў у склад створанай Прэзідэнтам Беларусі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання. Быў членам Камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 года яго паўнамоцтвы дэпутата Вярхоўнага Савета скончыліся 9 студзеня 2001 года; аднак наступныя выбары ў гэты орган не праводзіліся. Да 2000 года, пакуль гэта дазваляў закон, сумяшчаў пракурорскія і дэпутацкія абавязкі. Сям’яЖанаты, мае трох сыноў.
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia