Ігар Вячаслававіч Марозаў
Ігар Вячаслававіч Марозаў (нар. 18 мая 1954, Мінск) — беларускі культуролаг, архітэктар. Доктар культуралогіі (1998), кандыдат архітэктуры (1985), прафесар (2001). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Архітэктура», 1976). Працаваў у Праектным інстытуце «Белдзіпрадар» (1976—1986), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1987—1999), Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (1999—2006), Беларускім дзяржаўным універсітэце (гуманітарны факультэт, кафедра культуралогіі, прафесар), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2006, факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, кафедра менеджменту сацыякультурнай дзейнасці, прафесар). Член Беларускага саюза архітэктараў з 1975 года. Навуковыя інтарэсы: культуралогія; філасофія культуры; герменеўтыка; семіётыка; архітэктура; мастацтвазнаўства. УзнагародыМедаль ЮНЕСКО (1982, Парыж), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2016) і інш. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia