Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 г Міжнародным адукацыйным кансорцыумам[2]. Знаходзіцца ў Мінску на вул. Ціміразева, 65А. Мае ліцэнзію Мінадукацыі РБ да 29 красавіка 2019 г[3]. Рыхтуе студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджэраў-эканамістаў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017 г. згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаў[4]. У 2011 г. Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаў[5]. Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага члена[6]. Пераважна ў Інтэрнеце сустракаецца станоўчая інфармацыя пра ІПП, але можна сустрэць і крытыку вну за фактычную адсутнасць праходжання студэнтамі практыкі ў Еўропе, якая дэкларыруецца ІПП і кансерватыўнасць метадаў навучання ў гэтай вну[7] У 2024 годзе Міністэрства адукацыі не ўзгадніла план прыёму ў інстытут, што фактычна азначае забарону на набор новых студэнтаў[8]. РэктарыВядомыя выкладчыкі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia