Ігар Канстанцінавіч Сумнікаў
Ігар Сумнікаў (нар. 20 верасня 1966, Орша, Віцебская вобласць, БССР) — савецкі і беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык. Майстар спорту СССР (1983) і Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1984). БіяграфіяУ 1983 годзе скончыў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. У 1984—1990 гадах працаваў інструктарам па спорце Спарткамітэта Віцебскай вобласці. Чэмпіён свету сярод моладзі (1964). Удзельнік XXIV Алімпійскіх гульняў 1988 года. Чэмпіён свету 1984 года ў каманднай гонцы на 70 км (Францыя); 1985 года ў каманднай гонцы на 100 км (Італія); сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 года ў каманднай гонцы на 100 км. Чэмпіён СССР у парнай гонцы 1985 года, каманднай гонцы 1986 года, 1987 годзе на 100 км[1]. Спартыўныя дасягненні
Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia