Ігар Леанідавіч Дзянісаў
Ігар Леанідавіч Дзянісаў (нар. 25 чэрвеня 1959, Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018). БіяграфіяІгар Дзянісаў скончыў мінскую школу № 9 у 1976 годзе. У 1985 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі СССР А. І. Клімавай)[1]. Пасля інстытута быў накіраваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, але ў лістападзе 1985 года паступіў у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За гэты час ім створана больш за 40 яркіх сцэнічных вобразаў у родным тэатры. Ігар Дзянісаў увесь час супрацоўнічае са шматлікімі праграмамі Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі РБ і беларускага радыё (літаратурныя праграмы, тэлеспектаклі). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года. Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Ігар Дзянісаў разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2]. Фільмаграфія
УзнагародыЗаслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2011)[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia