Ігар Львовіч Купрыянаў

Ігар Львовіч Купрыянаў
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1938(1938-06-26)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера парашковая металургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (1988)
Альма-матар

Ігар Львовіч Купрыя́наў[2] (нар. 26 чэрвеня 1938) — вучоны ў галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук (1988).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску. У 1963 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут. У 1982—1996 гадах працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні парашковай металургіі. З 1996 года — у Міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац і вынаходстваў па тэхналагічных асновах і распрацоўцы абсталявання для нанясення ахоўных газатэрмічных пакрыццяў з павышанай трываласцю счаплення.

Сярод апублікаванага:

  • Современное состояние и перспективы развития технологий упрочнения и восстановления деталей и изделий в БССР, [Текст], обзорная информация, Белорусский научно-исследовательский институт научно-технической информации и технико-экономических исследований Госплана БССР Минск : БелНИИНТИ , 1987 .- 40, [3] с. ил., табл.;
  • Газотермические покрытия с повышенной прочностью сцепления / И. Л. Куприянов, М. А. Геллер. — Минск : Навука і тэхніка, 1990. — 175,[1] с. : ил.; 21 см; ISBN 5-343-00823-2 (В пер.);
  • Электротермическая технология нанесения защитных покрытий / В. С. Ивашко, И. Л. Куприянов, А. И. Шевцов. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996. — 375 с., ил., табл. — ISBN 5-343-01583-2.

Крыніцы

  1. а б в Купрыя́наў Ігар Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 38.
  2. БелЭн 1999.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya