Парашковая металургіяПарашко́вая металургі́я[1] — раздзел навукі і галіна металургіі і металаапрацоўкі, якая ахоплівае сукупнасць метадаў вырабу парашкоў металаў і металападобных злучэнняў, паўфабрыкатаў і дэталяў з іх (ці з сумесяў металічных і неметалічных парашкоў) без расплаўлення асноўных складнікаў. Заснавальнікамі парашковай металургіі лічацца П. Р. Сабалеўскі і В. В. Любарскі, якія ў 1826 годзе для вырабу манет з плаціны распрацавалі спосаб гарачага прасавання, які стаў адным з асноўных прыёмаў парашковай металургіі[2]. Усе асноўныя працэсы парашковай металургіі прынцыпова больш чыстыя і не забруджваюць навакольнае асяроддзе ў параўнанні са многімі працэсамі традыцыйнай металургіі[3]. Парашковая металургія эканамічная ў дачыненні да матэрыялаў і дазваляе атрымліваць вырабы з патрэбнымі механічнымі, электрычнымі і магнітнымі ўласцівасцямі. У БеларусіЗначнае развіццё парашковай металургіі ў Беларусі пачалося ў 1957 годзе, калі ў Беларускім політэхнічным інстытуце была створана праблемная лабараторыя (з 1972 года — Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі, з 1980 года — Беларускае рэспубліканскае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі пры Савеце Міністраў БССР, у 1996 годзе пераўтворана ў Беларускі навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі[4], з 2006 года — Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі). Сфарміраваліся навуковыя школы пад кіраўніцтвам такіх вучоных, як А. У. Роман, А. В. Сцепаненка, П. А. Віцязь, Я. А. Дарашкевіч, І. Л. Купрыянаў, В. К. Шэлег, А. Ф. Ільюшчанка, В. А. Коўтун, Г. М. Ждановіч і інш. У горадзе Маладзечна дзейнічае Маладзечанскі завод парашковай металургіі (адзін з буйнейшых у Еўропе[1]). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia