Ігар Мікалаевіч Рудэнка
Ігар Мікалаевіч Рудэнка (29 лістапада 1912, Мінск — 2 студзеня 1977) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1956). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1938 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1947 годзе. Працаваў начальнікам архітэктурна-планіровачнай майстэрні Мінгарвыканкама, кіраўніком Беларускага філіяла Усесаюзнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў гандлю, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, з 1958 па 1977 г. — кіраўніком сектара ландшафтнай архітэктуры ў ІБіА АН БССР, ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва. Творчасць![]() Асноўныя працы: парк Перамогі (1945), інтэр’еры чыгуначнага вакзала (1946, у аўтарскім калектыве), радзільня па вул. Валадарскага (1947, у аўтарскім калектыве), 1-, 2-кватэрныя катэджы ў завулках Вайсковы і Омскі (1948), эксперыментальныя праекты схем комплекснага азелянення гарадскіх і прыгарадных тэрыторый Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Полацка, Наваполацка, Салігорска, Светлагорска (1960—1965, у аўтарскім калектыве), генеральная схема запаведных зон і ахоўных тэрыторый БССР (1971—1974, у аўтарскім калектыве). Апублікавана больш за 50 навуковых прац па ландшафтнай архітэктуры і горадабудаўніцтве. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia