Ігар Мікалаевіч Ярмоленка
Ігар Мікалаевіч Ярмоленка (2 красавіка 1932, Мінск — 22 верасня 1991) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1972), доктар хімічных навук (1965), прафесар (1967). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952). З 1955 года навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, з 1960 года загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР[2]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), медалём. Навуковая дзейнасцьРаботы ў галіне фізічнай хіміі валокнаў і плёнак палімераў і цеплатрывалых матэрыялаў. Устанавіў заканамернасці шэрагу працэсаў акіслення, термоліза, фатоліза і некаторых рэакцый этэрыфікацыі цэлюлозных матэрыялаў. Сінтэзаваў новыя вытворныя цэлюлозы, уключаючы эфіры цэлюлозы і неарганічных полікіслот. Стварыў новы від палімерных несярэбраных і маласярэбраных святлоадчувальных матэрыялаў, выявіўшы новую ўласцівасць палімераў з кіслотнымі групамі. Прапанаваў выкарыстанне іонаабменных валакністых сарбентаў для сорбцыі пры ачыстцы паветра і ў якасці субстанцый для вырошчвання раслін. Аўтар больш за 450 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 200 вынаходстваў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia