Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка

Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка
Дата нараджэння 29 студзеня 1900(1900-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1972(1972-06-10) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ігар Мікалаевіч Ярмоленка
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Мікалай Фёдаравіч Ярмо́ленка — вучоны-хімік. Акадэмік АН БССР (1947), доктар хімічных навук (1935), прафесар (1931), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Біяграфія

М. Ф. Ярмоленка нарадзіўся ў вёсцы Клюкаўка Аршанскага павета (цяпер у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў Маскоўскі інстытут інжынераў шляхоў зносін  (руск.), а ў 1920 годзе перавёўся на хімічны факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта  (руск.). Пасля яго заканчэння ў 1924 годзе залічаны на кафедру неарганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (загадчык кафедры ў 1930—1938 і з 1944 года).

У 1928 г. М. Ф. Ярмоленка быў залічаны ў аспірантуру БДУ, праходзіў курс тэарэтычнага і практычнага навучання ў інстытуце фізічнай хіміі пры Лейпцыгскім універсітэце ў Германіі (яго настаўнікамі былі прафесары Оствальд і Леблан)[1].

З 1930 выкладаў на кафедры неарганічнай хіміі БДУ і ўзначаліў кафедру агульнай хіміі ў Медыцынскім інстытуце. Арганізаваў і ў 1932 годзе ўзначаліў лабараторыю калоіднай хіміі Інстытута хіміі АН БССР (з 1959 г. Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі)[2]. З 1934 года таксама кіраваў новаўтворанай кафедрай аналітычнай хіміі БДУ.

У 1938—1944 гг. працаваў у НДІ і ВНУ Кіева, Масквы, Ташкента, Сталінграда. У 1943 годзе М. Ф. Ярмоленка ўзначаліў кафедру неарганічнай хіміі БДУ, на якой працаваў да 1965 года. З 1946 па 1969 год узначальваў Аддзяленне хімічных і геалагічных навук АН БССР (у 1946—1953 і 1956—1959 гг. акадэмік-сакратар[2]).

З 1965 года М. Ф. Ярмоленка — галоўны рэдактар часопіса «Весці АН БССР. Серыя хімічных навук».

Памёр 10 чэрвеня 1972 года, пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць

М. Ф. Ярмоленку належаць працы ў галіне калоіднай, фізічнай, агульнай і неарганічнай хіміі, фізікі і хіміі палімераў. Ён стварыў тэорыю ўтварэння перыядычных адкладаў пры выпарэнні растваральніку, тэорыю ламінарнай каагуляцыі[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Микроэлементы и коллоиды почв. — Мн., 1966.
  • Триполифосфаты и их применение. — Мн., 1969 (разам з Л. І. Продан і Я. А. Проданам).
  • Регулирование пористой структуры окисных адсорбентов и катализаторов. — Мн., 1971 (сумесна з М. Д. Эфрас).

Узнагароды

М. Ф. Ярмоленка ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі і ганаровымі граматамі. У 1949 годзе яму прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Зноскі

  1. В. С. Комаров, В. В. Свиридов, И. И. Лиштван и др. Ермоленко Николай Федорович (К 100-летию со дня рождения) // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — № 1. — С. 138—141.
  2. а б в Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 302. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya