Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў
І́гар Міха́йлавіч Дабралю́баў (22 кастрычніка 1933, Новасібірск, СССР — 19 ліпеня 2010, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст. БіяграфіяСкончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956), рэжысёрскі факультэт УДІК (1963, майстэрня М. Рома). У 1956—1958 гадах — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1963 годзе ўступіў у КПСС. З 1963 года — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1992 па 2006 год працаваў у Мінскім інстытуце сучасных ведаў загадчыкам кафедры (з 1993 года – прафесар)[1]. Рэжысёр фільмаў «Іду шукаць» (1966), «Іван Макаравіч» (1968), «Таму што кахаю» (1974), «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979), «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы!» (1985), «Восеньскія сны» (1987), «Плач перапёлкі» (1990), «Эпілог» (1994). Зняўся ў фільмах «Любімая» (1965), «Шчасце трэба берагчы», «Дзевяць дзён аднаго году». Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974). Народны артыст БССР (1985). Лаўрэат прэміі ЦК ЛКСМ БССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм «Іван Макаравіч»). Узнагароджаны Срэбным медалём імя А. Даўжэнкі (1976, за фільм «Братушка»). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia