Ігар Ніканавіч Кузняцоў
Ігар Ніканавіч Кузняцоў (нар. 1954) — беларускі ваенны, начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Былы фігурант Чорнага спісу ЕС. Біяграфія14 чэрвеня 2002 года прызначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1]. З 20 студзеня 2005 года па 22 студзеня 2010 года працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці. 22 студзеня 2010 года прызначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2]. 23 мая 2014 года вызвалены ад пасады начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас[3][4]. З 16 мая 2017 года па цяперашні час з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі біятлона[5]. У 2017 годзе ўладкаваўся на працу памочнікам дырэктара ААТ «Будтэхпрагрэс»[6]. Санкцыі ЕС31 студзеня 2011 года, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону Плошчы 2010, уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза як кіраўнік навучальнага цэнтра КДБ — Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[7][8]. У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза прызнаў генерала Кузняцова як кіруючага падрыхтоўкай і навучаннем супрацоўнікаў КДБ адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама адказным за тую ж рэпрэсіўную працу на Міншчыне падчас узначальвання ім упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці[9]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia