Ігар Станіслававіч Пілатовіч
Ігар Станіслававіч Пілатовіч (7 лютага 1950, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 г. — архітэктар у Мінскпраекце, з 1984-га — у мастацка-вытворчым камбінаце, з 1988 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінсксельбудпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску. Творчасць![]() Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтральнай часткі водна-зялёнага дыяметра (1982), рэканструкцыя і добраўпарадкаванне праспекта Машэрава і р. Свіслач у цэнтры горада (1975), помнік студэнтам і выкладчыкам Белдзяржуніверсітэта, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1976) у Мінску, манумент будаўнікам Салігорска (1979), мемарыяльныя дошкі-календары ў Брэсцкай крэпасці (1973). Узнагароды1-я прэмія за помнік-ансамбль «Партызанская Слава» (1977, у аўтарскім калектыве), 2-я прэмія за помнік 1000-годдзю горада Віцебска (1980) на рэспубліканскіх конкурсах. Сям'яУ шлюбе з архітэктарам Ларысай Пілатовіч. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia