Ігнат Оскаравіч Корвін-Мілеўскі
Ігнат Оскаравіч Корвін-Мілеўскі (нар. 27 красавіка 1846, Геранёны — 16 кастрычніка 1926) — польскі грамадскі дзеяч, мастак і калекцыянер. БіяграфіяЗ 1856 годзе разам з братам Іпалітам жыў у Парыжы, дзе вучыўся ў ліцэі Банапарта. У 1865—1866 гадах браты вучыліся ва ўніверсітэце ў Дэрпце. У 1868 годзе вярнуўся ў Геранёны, дзе жыў да пачатку вучобы ў студыі выяўленчага мастацтва ў Мюнхене (1870). Маляваў вельмі старанна, прымаў удзел у выстаўках. Яго любімымі жанрамі былі партрэт і пейзаж. У 1873 годзе прымаў удзел у Міжнароднай выстаўцы ў Вене, праз год — у Парыжскім салоне. Бацькі аддалі Лугамавічы і Лаздуны сыну Іпаліту, а маёнтак у Геранёнах — Ігнацію. Ігнацій атрымаў званне графа, меў свой герб, быў кавалерам Мальтыйскага ордэна. Жыў у Вене і Вільні, пабудаваў палац на італьянскі манер. Пасля 1905 года ажаніўся з Янінай Оструг-Садоўскай, багатай удавой, сваячкай Уладзіслава Умястоўскага, але шлюб іх цягнуўся нядоўга. Праз некалькі гадоў з дапамогай Ватыкана шлюб быў скасаваны. Пасля гэтага купіў востраў на Адрыятычным моры і яхту. Заказаў у Парыжы вялікія габелены са сваім новым гербам. Сваю яхту назваў «Літва» і плаваў на ёй па Міжземным, Балтыйскім і Паўночным морах, за Паўночны палярны круг да нарвежскіх і рускіх партоў, у Канстанцінопаль, Венецыю, Каір, Амстэрдам, Стакгольм, Гданьск і іншыя месцы. Ён многа пісаў. Надрукаваў свае нататкі аб падарожжах у 1897 годзе. У 1899 годзе выдаў другую кнігу ўспамінаў. У 1905 годзе апублікаваў некалькі прац, у т. л. «Унутраны крызіс Расіі і народнае прадстаўніцтва», «Голас шляхціца» і інш. У гэтых брашурах крытыкаваў усіх: народных дэмакратаў, сацыялістаў, польскіх патрыётаў, мяшчан, мужыкоў, ксяндзоў, журналістаў, палітыкаў, паслоў і свайго брата Іпаліта, якога не вельмі любіў. Ігнацій судзіўся з многімі людзьмі, нават з ксяндзом Бародзічам з Суботнікаў. На сваім двары трымаў 20 стражнікаў, якія яго ахоўвалі. Ігнація найбольш цікавілі гістарычныя карціны і пейзаж. У яго калекцыі налічвалася каля 250 карцін. Асабліва вылучаліся работы Аляксандра Герымскага (24 штукі), Вінцэнта Вадзіноўскага . Апошні пісаў карціны толькі для Мілеўскага. На іх адлюстравана жыццё польскага народа і вёскі, яе звычаі, абрады. У калекцыі былі аўтапартрэты А. Герымскага, Я. Матэйкі і інш. Карціны з калекцыі Мілеўскага атрымлівалі ўзнагароды на сусветных выстаўках. І. К. Корвін-Мілеўскі быў не толькі калекцыянерам. Ён дапамагаў маладым мастакам: выплачваў рэгулярна пенсіі, плаціў за вучобу. У яго былі сяброўскія адносіны з мастакамі старэйшага пакалення. Больш за ўсё ён любіў творы Я. Матэйкі. Хацеў нават паставіць яму бронзавы помнік у Кракаве. Сваю карцінную галерэю Ігнацій спачатку планаваў размясціць у Кракаве, але да 1893 года галерэя знаходзілася ў яго палацы ў Вільні і заўсёды была адкрыта для наведвальнікаў. У 1895 годзе ён арганізаваў выстаўку сваіх карцін у Вене. Пасля выстаўкі ў Вене Ігнацій меркаваў перавезці карціны ў Берлін ці Геранёны, дзе меў вялікі мураваны будынак. Але пасля разводу з жонкай забраў іх з сабой на востраў Санта-Катарына. У час 1-й Сусветнай вайны многія карціны былі схаваны ў Вене, іншыя — у Віленскім палацы і ў Гандлёвым банку ў Варшаве. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia