Ізбішчанскі сельсавет
Ізбі́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ізбішча. Сельсавет размяшчаўся на паўночным захадзе раёна. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. У 1977 годзе ў склад Задор’еўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: вёскі Венера, Выгар, Дзвінаса, Краснае, Леснікі, Луськое, пасёлак Задор’е[1]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Задор’еўскага сельсавета[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Ізбішча, Мацеева, Папоўцы, Сакавічы, Хацень, Шамаўка і Юрылава. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 568 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,4 % — латышы[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia