Янушкавіцкі сельсавет
Яну́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Янушкавічы. Размешчаны на паўночным усходзе раёна. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бясядскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Калачоўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Аскрышына, Бабры, Барыскі, Вяпраты, Дашкі, Дзяніскі, Жабічы, Казлеўшчына, Калачы, Крамянец, Малыя Бясяды, Мачулішча, Мышкавічы, Мышыцы, Падваране, Панышы, Паўляняты, Рацькавічы, Селішча і Трусавічы), у склад сельсавета з Гайненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[2]. 11 ліпеня 2014 года на тэрыторыі сельсавета была ўтворана вёска Губенічы[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 1676 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 1369 чалавек[6]. Сельгаспрадпрыемствы:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia