Знаменкаўскі сельсавет
Зна́менкаўскі сельсавет (або Зна́менскі сельсавет[1]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Знаменка. Размяшчаўся на паўднёвым усходзе раёна. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Падонкаўскі (Паданкаўскі) сельсавет у складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Падонкі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Косіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Падонкі[2]. 30 студзеня 1969 года вёска Падонкі перайменавана ў Знаменку, а сельсавет — у Знаменскі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лагойскага сельсавета[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1412 чалавек[4], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — палякі[5]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Знаменка, Карцоўшчына, Косіна, Мачужычы, Пархава, Свідна, Сілічы і Чарняхоўскі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia